Skip to content

measles/latynkatar.js

Repository files navigation

Łatynkatar

License: LGPL v3

Маленькая і простая бібліятэка для канвертацыі кірыліцы ў сучасную (з ž, č, š і v) і класічную (з ż, cz, sz і w) лацінку.

Усталёўка

Трэба апісаць

Ужыванне

Усё досыць просталінейна:

>>> from latynkatar import Cyr2Lat
>>> # сучасная
>>> Cyr2Lat.convert("Але лёс склаўся так, што хрусць - і папалам!")
'Ale los skłaŭsia tak, što chruść - i papałam!'
>>> # класічная
>>> Cyr2Lat.convert_classic("Але лёс склаўся так, што хрусць - і папалам!")
'Ale los skłaŭsia tak, szto chruść - i papałam!'

Асноўныя параметры працы бібліятэкі:

  • Ніякага выпраўлення памылак.
  • Са зменаў правапісу толькі яўна пазначаецца транзітыўная мяккасць зычных, астатняе пры канвертацыі захоўваецца роўна з тымі ж асаблівасцямі правапісу і памылкамі, якія былі да канвертацыі.
  • Кірылічныя сімвалы, якім адпавядае некалькі лацінскіх сімвалаў пры трансляцыі вялікіх літар маюць вялікай толькі першую літару ў пары (Chleb, Jan), што можа быць праблемай у выпадках, калі гэта не слова з вялікай літары ці абрэвіятура, а проста нешта напісанае КАПСАМ. Бо атрымаецца ChLEB, JaN.

Анлайн канвертар

У якасці ўзору ўжывання бібліятэкі ці анлайн канвертара створанага на яе аснове магу прапанаваць паглядзець на сайт latynkatar.org. Зыходнікі даступныя тут.

Ліцэнзія

Copyright Andrej Zacharevicz, 2024

LGPL v3.0 ад GNU

About

No description, website, or topics provided.

Resources

License

Stars

Watchers

Forks

Releases

No releases published

Packages

No packages published